Віртуальная выстава дакументаў «Была вайна… Была перамога!» у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці
Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці падрыхтавана віртуальная выстава дакументаў «Была вайна… Была перамога!». На выставе прадстаўлены дакументы з архіўнага фонду «Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія «Віцебск» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь».
З часу арганізацыі тэлестудыі ў 1960 г.гасцямі яе часта былі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, і ў фондзе захаваліся тэксты іх выступаў. Успаміны насілі суб’ектыўны характар, былі фрагментарныя і патрабуюць дадатковага даследавання, пры гэтым з’яўляюцца цікавай крыніцай па гісторыі вайны і ўводзяцца ў навуковы абарот ўпершыню.
Неабходна адзначыць, што на выставе прадстаўлена толькі частка наяўных у фондзе дакументаў.
Азнаёміцца з віртуальнай выставай дакументаў «Была вайна… Была перамога!»