Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках акцыі «Архівы – школе» з 15 па 27 верасня 2022 г. размясціў у сценах установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны абласны ліцэй» выставу: «Злачынствы нацыстаў і іх памагатых. Гомельская вобласць»

Установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках акцыі «Архівы – школе» з 15 па 27 верасня 2022 г. размясціў у сценах установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны абласны ліцэй» выставу: «Злачынствы нацыстаў і іх памагатых. Гомельская вобласць».

Дзякуючы чаму, больш за 400 навучэнцаў абласнога ліцэя атрымалі ўнікальную магчымасць у рамках акцыі падрабязна вывучыць прадстаўленыя на выставе архіўныя дакументы і фатаграфіі, якія адлюстроўваюць злачынствы, учыненыя нацыстамі і іх памагатымі на акупаванай тэрыторыі.

Для зручнасці ўспрымання матэрыял выставы падзелены на некалькі блокаў. У першым прадстаўлены копіі архіўных дакументаў, прысвечаныя пачатку акупацыі Гомельскай вобласці, а таксама шэрагу мерапрыемстваў, праведзеных нямецка-фашысцкімі захопнікамі на акупаванай тэрыторыі. Наступны блок прысвечаны вызваленню Гомельшчыны ад захопнікаў. Адмысловае месца займае блок памяці ахвяр злачынстваў фашыстаў на акупаванай тэрыторыі вобласці.

З мэтай выхавання ў моладзі грамадзянскага і патрыятычнага абавязку, на падставе вывучэння гістарычнай спадчыны сваёй Радзімы, а таксама фармавання актыўнай жыццёвай пазіцыі, падобныя акцыі будуць працягнутыя.