У рамках Года гістарычнай памяці ў гонар святкавання Дня горада на сайце Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці размешчана віртуальная выстава «Гродна пасляваенны», прысвечаная вяртанню да мірнага жыцця гродзенцаў пасля Вялікай Айчыннай вайны

У рамках Года гістарычнай памяці ў гонар святкавання Дня горада на сайце Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці размешчана віртуальная выстава «Гродна пасляваенны», прысвечаная вяртанню да мірнага жыцця гродзенцаў пасля Вялікай Айчыннай вайны, аднаўленню горада, аднаўленню дзейнасці яго прамысловасці і культуры. На выставе прадстаўлены дакументы з фондаў архіва: рашэнні выканаўчых камітэтаў Гродзенскага абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных, звесткі аб выкананых работах па аднаўленні і добраўпарадкаванні горада Гродна, афішы і праграмы культурных мерапрыемстваў і інш.

Дакументы паказваюць, што, нягледзячы на ўсю боль страты, разбурэння і страх, голад і смерць, жыццё горада працягвалася. Паступова прыходзіла разуменне, што страшнае ўжо ззаду, і варта ўладкоўвацца ў мірным жыцці. Аднаўляліся разбураныя вытворчасці, будаваліся масты, зелянелі дрэвы, па новых парках шпацыравалі гродзенцы з дзецьмі, на клумбах зноў расквіталі кветкі. Гродзенцы імкнуліся атрымліваць новыя прафесіі, асвойваць вышэйшыя ступені адукацыі.

У часы нямецкай акупацыі быў практычна цалкам разбурана першы беларускі Гродзенскі заапарк – галоўная славутасць горада. Найбольш каштоўныя і рэдкія віды жывёл фашысты вывезлі ў Германію, астатніх – знішчылі. Невымоўнай радасцю гродзенцаў стала рашэнне Гродзенскага выканаўчага камітэта аб аднаўленні дзейнасці заапарка.

Прадстаўленыя на віртуальнай выставе дакументы маюць важнае навукова-гістарычнае і патрыятычнае значэнне, дазваляюць ацаніць той велізарны ўклад людзей, якія аднавілі горад з руін і ўдыхнулі ў яго мірнае жыццё.