Да 100-годдзя Бярэзінскага біясфернага запаведніка (фотадакументы з фондаў БДАКФФД аб Бярэзінскім біясферным запаведніку)
![]() |
1. 1-007955 Бярэзінскаму біясфернаму запаведніку 100 гадоў |
У 2025 годзе споўнілася 100 гадоў з моманту заснавання Бярэзінскага біясфернага запаведніка.
Гісторыя стварэння запаведніка ўзыходзіць да 1924 года, калі Народны камісарыят земляробства БССР камандыраваў у раён вёскі Беразіно і аднайменнай ракі групу вучоных, якія павінны былі вызначыць магчымасць арганізацыі на гэтай тэрыторыі паляўнічага запаведніка.
У выніку працы камісіі ў басейне ракі Бярэзіны на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей быў утвораны Бярэзінскі дзяржаўны запаведнік.
Да 100-годдзя Бярэзінскага біясфернага запаведніка на YouTube-канале БДАКФФД размешчаны промаролік.
У дадзены момант у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў знаходзіцца больш за 180 адзінак уліку фотадакументаў з 1963 па 2018 гг. і каля 20 адзінак уліку кінадакументаў з 1951 па 2013 гг., звязаных з Бярэзінскім запаведнікам.
Фота- і кінадакументы (сюжэты кіначасопісаў «Савецкая Беларусь», дакументальных фільмаў «Березинский заповедник», 1965 г., «Лесные мотивы», 1975 г., «Природы храм нерукотворный», 1989 г., «В царстве бакланов и цапель», 2001 г., «Почему у бобра поцарапан нос?», 2002 г., «Тропой волка», 2007 г., відэапраграмы «Відэа Энцыклапедыя Беларусі. Бярэзінскі біясферны запаведнік», 2013 г.) дазваляюць нам убачыць насельнікаў запаведніка ў натуральным асяроддзі, егераў і навуковых супрацоўнікаў запаведніка за працай, убачыць прыгажосцю некранутай прыроды.
У 1979 годзе Бярэзінскаму запаведніку быў нададзены статус біясфернага.
У нашы дні ў Бярэзінскім біясферным запаведніку вядзецца прыродаахоўная, навуковая, эколага-асветніцкая, турыстычная і камерцыйная дзейнасць.
![]() |
2. 1-006072 У Бярэзінскім дзяржаўным запаведніку 29 ліпеня 1963 г., Віцебская вобл. |
![]() |
3. 1-006074 Падлоўчы на плаціне, збудаванай бабрамі ў Бярэзінскім дзяржаўным запаведніку 29 ліпеня 1963 г., Віцебская вобл. |
![]() |
4. 0-086246 Сямейства зуброў на тэрыторыі Бярэзінскага дзяржаўнага запаведніка 7 жніўня 1968 г., Віцебская вобл. |
![]() |
5. 0-105470 Старшы навуковы супрацоўнік Бярэзінскага дзяржаўнага запаведніка в.Літвінаў 1973 г., Віцебская вобл. |
![]() |
6. 0-129039 Нарыхтоўка кармоў для насельнікаў Бярэзінскага біясфернага запаведніка чэрвень 1979 г., Мінская вобл. |
![]() |
7. 1-008047 У дубовым гаі Бярэзінскага біясфернага запаведніка ліпень 1979 г., Віцебская вобл. |
![]() |
8. 1-007955 Погляд на р. Бярэзіна на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка /фотаэцюд/ ліпень 1979 г., Віцебская вобл. |
![]() |
9. 1-009656 У Бярэзінскім біясферным запаведніку, размешчаным на тэрыторыі Докшыцкага, Лепельскага і Барысаўскага раёнаў ліпень 1979 г., Віцебская вобл. |
![]() |
10. 0-120007 Станцыя фонавага маніторынгу ў Бярэзінскім біясферным запаведніку 31 кастрычніка 1979 г., Віцебская вобл. |
![]() |
11. 1-011593 Удзельнікі I Міжнароднага кангрэса па біясферных запаведніках на біястанцыі «Чорная рэчка» Бярэзінскага біясфернага запаведніка кастрычнік 1983 г., Мінская вобл. |
![]() |
12. 1-012778 Старэйшы інжынер А.М.Срытная падчас даследавання проб снегу ў хімічнай лабараторыі станцыі фонавага маніторынгу Бярэзінскага біясфернага запаведніка 1985 г., Мінская вобл. |
![]() |
13. 1-012792 Супрацоўнік Бярэзінскага біясфернага запаведніка падчас вымярэння тэмпературы глебы ў верхавым пушыцава-сфагнавым балоце зоны абсалютнай недатыкальнасці чэрвень 1985 г., Мінская вобл. |
![]() |
14. 1-012765 Погляд на гідраметэаралагічны плыт стацыянара «Дамжарыцкі» Бярэзінскага біясфернага запаведніка чэрвень 1985 г., Мінская вобл. |
![]() |
15. 1-016943 Арнітолаг Бярэзінскага запаведніка І. Бышнёў падчас кальцавання птушанят чорнага бусла жнівень 1989 г., Мінская вобл. |
![]() |
16. 0-139714 Школьнікі, якія аказваюць дапамогу ў працы супрацоўнікам Бярэзінскага біясфернага запаведніка, у момант зняцця паказанняў прыбораў на гідраметэаралагічнай пляцоўцы запаведніка 1996 г., Мінская вобл. |
![]() |
17. E022861 Фотаэцюд «Палітра восені». Погляд на р. Бярэзіна ў Бярэзінскім біясферным запаведніку кастрычнік 2004 г., р. Бярэзіна |
![]() |
18. E011565 Погляд на гасцінічны комплекс «Плаўна» Бярэзінскага біясфернага запаведніка, размешчанага на беразе кс. Плаўна ў Віцебскай вобл. кастрычнік 2006 г., Віцебская вобл. |
![]() |
19. E022528 У Бярэзінскім біясферным запаведніку 2009 г., Мінская вобл. |
![]() |
20. E022529 У Бярэзінскім біясферным запаведніку 2009 г., Мінская вобл. |
![]() |
21. E023094 Начальнік адзінай у Беларусі станцыі фонавага маніторынгу «Бярэзінскі запаведнік» у Лепельскім раёне А. Срыбны (справа) і тэхнік-метэаролаг 1-й катэгорыі Т. Курылёнак здымаюць паказанні на даследча-назіральнай пляцоўцы станцыі01. |
![]() |
22. E042546 Бобр – насельнік Бярэзінскага біясфернага запаведніка снежань 2013 г., Мінская вобл. |
![]() |
23. E042544 Погляд на балота Бярэзінскага біясфернага запаведніка кастрычнік 2014 г., Мінская вобл. |
![]() |
24. E049166 Сям’я бурых мядзведзяў на ўчастку, засеяным для іх корму аўсом, на тэрыторыі былой в.Пастрыжжа, размешчанай у Бярэзінскім біясферным запаведніку 27 жніўня 2015 г., Віцебская вобл. |
![]() |
25. E063105 Дачка Вужынага караля – інсталяцыя экалагічнай сцежкі «У краі міфаў» Цэнтра міфалагічнага турызму ў Бярэзінскім біясферным запаведніку 22 жніўня 2017 г., Віцебская вобл. |
![]() |
26. E063127 Работнік дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Бярэзінскі біясферны запаведнік», географ і глебазнавец, кандыдат сельскагаспадарчых навук Васіль Натараў (на пярэднім плане) даследуе гідраэкалагічны стан вадазбору вярхоўя р. Бярэзіны 23 жніўня 2017 г., Віцебская вобл. |