У Дзяржархіве Віцебскай вобласці ў рамках «Дэкады кібербяспекі» (26 мая – 4 чэрвеня) адбылася сустрэча, прысвечаная метадам супрацьдзеяння кіберзлачыннасці

4 чэрвеня 2025г. у Дзяржархіве Віцебскай вобласці ў рамках «Дэкады кібербяспекі» (26 мая – 4 чэрвеня) адбылася сустрэча калектыву з Даўгілавым Станіславам Аляксандравічам, оперупаўнаважаным аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Чыгуначнага РАУС г.Віцебска.

Супрацоўнікам распавялі не толькі пра базавыя прынцыпы абароны дадзеных, такіх як выбар надзейных пароляў, асцярожнасць пры звароце з укладаннямі ў электроннай пошце, адмова ад празмернага распаўсюджвання інфармацыі ў сацыяльных сетках, але і паведамілі аб неабходнасці рэгулярнага абнаўлення праверанага праграмнага забеспячэння для сотавых тэлефонаў, загрузкі такіх прыкладанняў толькі з афіцыйных крыніц, а таксама – браўзэрах.

Таксама былі агучаныя правілы паводзін у выпадках, калі ўзнікае рызыку зносін з кіберзлачынцамі.

 

1. Падчас мерапрыемства
2. Лістоўка «Дэкады кібербяспекі»