2 верасня 2022 г. адбылася сустрэча дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Г. В. Запартыка са студэнтамі 2 курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

2 верасня 2022 г. адбылася сустрэча дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Г. В. Запартыка са студэнтамі 2 курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія праходзяць навучанне па спецыяльнасці “Гісторыка-архівазнаўства”.

Будучыя архівісты даведаліся пра гісторыю стварэння і развіцця архіва-музея як найкаштоўнейшай скарбніцы рукапісных помнікаў і дакументальных крыніц па гісторыі нацыянальнай літаратуры і мастацтва, пра асветніцкую дзейнасць архіва-музея і ролю дакументаў асабістага паходжання ў падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці і святкаванні 100-годдзя архіўнай службы Беларусі.