Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў адчыняе дзверы ў шосты школьны дзень

Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў у рамках акцыі «Архівы – школе» правёў у шосты школьны дзень, 3 верасня 2022 г., кіналекторый для навучэнцаў 8-х класаў ДУА «Гімназія № 1 г. Дзяржынска». Гімназісты азнаёміліся са стэндавай выставай «Мінулае і сучаснасць абласных гарадоў», даведаліся пра гісторыю станаўлення БДАКФФД, спецыфіку працы архіва і асноўныя кірункі дзейнасці. Вучням былі прадстаўлены фотадакументы дарэвалюцыйнага перыяду і часоў Вялікай Айчыннай вайны ў складзе альбомаў з калекцый М.С.Тагрына, У.І.Каледы, А.М.Багамолава, Э.Тамашэўскай-Радзівіл. Дзеці атрымалі нагляднае ўяўленне аб розных відах носьбітаў, на якіх у архіве захоўваюцца дакументы, а таксама аб фота- і кінаапаратуры. Сярод экспанатаў – фотастужка, у тым ліку на слайдах, негатывы на шкле, 35-мм і 16-мм кінастужка, магнітныя стужкі, аўдыёкасеты, грамкружэлкі, фотаапараты савецкай і даваеннай вытворчасці, кінакамеры. У кіназале архіва для навучэнцаў быў праведзены ўрок-лекцыя на тэму “Партызанскі рух у Беларусі ў 1941-1944 гг.” і прадэманстраваны дакументальны фільм «Рэйкавая вайна. Тры ўдары» (1983 г.).

 

Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.В.Гарэлік падчас правядзення кіналекторыя для навучэнцаў 8-х класаў ДУА “Гімназія г. Дзяржынска” ў чытальнай зале ўстановы “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў”. 3 верасня 2022 г., г. Дзяржынск
Навучэнцы 8-х класаў ДУА “Гімназія г. Дзяржынска” падчас кіналекторыя ў чытальнай зале ўстановы “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў”. 3 верасня 2022 г., г. Дзяржынск
Навучэнцы 8-х класаў ДУА “Гімназія г. Дзяржынска” падчас кіналекторыя ў чытальнай зале ўстановы “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў”. 3 верасня 2022 г., г. Дзяржынск
Вучні 8-х класаў ДУА “Гімназія г. Дзяржынска” ў кіназале ўстановы “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў”. 3 верасня 2022 г., г. Дзяржынск