1 верасня 2022 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у правядзенні першага ўрока “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню!» у ДУА «Гімназія № 41 г. Мінска імя Сярэбранага В.Х.», прымеркаванага да Года гістарычнай памяці

1 верасня 2022 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у правядзенні першага ўрока “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню!» у ДУА «Гімназія № 41 г. Мінска імя Сярэбранага В.Х.», прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

З прывітальным словам перад навучэнцамі 10 класаў выступіла намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Алена Уладзіміраўна Кушнова. Яна павіншавала гімназістаў з пачаткам навучальнага года. У сваім выступленні распавяла аб тым, якую важную ролю адыгрываюць архівы ў захаванні гістарычнай спадчыны Беларусі. Азнаёміла са складам дакументаў, працай Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці, а таксама аб магчымасцях выкарыстання архіўных дакументаў у напісанні конкурсных і даследчых работ. Алена Уладзіміраўна таксама акцэнтавала ўвагу на інтэрнэт-праекце “Партызаны Беларусі”, створаным на аснове дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, дзе вучні могуць знайсці звесткі пра сваіх сваякоў, якія ўдзельнічалі ў партызанскім руху.

У канцы выступлення Алена Уладзіміраўна ўручыла дырэктару гімназіі Марыяне Анатольеўне Скакун копіі архіўных дакументаў Сярэбранага В.Х. для школьнага музея, а таксама зборнікі дакументаў “Спаленыя вёскі Беларусі. 1941-1944” і “Спаленыя вёскі Расіі. 1941-1944”, выдадзеныя Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь. Гімназісты былі запрошаны на Дзень адчыненых дзвярэй, які пройдзе ў дзень 100 – годдзя архіўнай галіны – 12 верасня 2022 года.

Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш прадставіла выставу, падрыхтаваную Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры ўдзеле Расійскага дзяржаўнага архіва сацыяльна-палітычнай гісторыі, а таксама беларускіх абласных і занальных дзяржаўных архіваў «Край мужнасці і славы». Яна распавяла пра гісторыю партызанскага руху і аб дакументах, прадстаўленых на выставе.