У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з кіраўніцтвам Нацыянальнага архіва Індыі
29 кастрычніка 2026 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) наведала дэлегацыя архівістаў Індыі ў наступным складзе:
сп. Санджай Растогі, Генеральны дырэктар Нацыянальнага архіва Індыі;
д-р Дэвендра Кумар Шарма, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Індыі;
сп. Р.С.Бора, дырэктар бібліятэчнага ўпраўлення Міністэрства культуры Iндыi.
Ад беларускага боку гасцей сустракалі: дырэктар НАРБ А.А.Стуканава, намеснік дырэктара НАРБ В.В.Скамарошчанка, кіраўнікі структурных падраздзяленняў НАРБ і работнікі архіва.
Кіраўнікі абодвух Нацыянальных архіваў расказалі аб дзейнасці сваіх устаноў. Спецыяльна да сустрэчы з індыйскай дэлегацыяй была падрыхтавана падборка архіўных дакументаў аб узаемадзеянні і супрацоўніцтве Беларусі і Індыі.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі магчымасць падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж архіўнымі ўстановамі дзвюх краін у мэтах пашырэння магчымасцей выкарыстання нацыянальных архіўных фондаў, садзейнічання даследчыкам у доступе да дакументаў, абмену вопытам у сферы цыфравізацыі архіўнай дзейнасці, і іншых.
А.А.Стуканава запрасіла калегаў з Індыі прыняць удзел у канферэнцыі, прымеркаванай да 100-годдзя НАРБ, якая адбудзецца у маі 2027 года.
На заканчэнне сустрэчы кіраўнікі Нацыянальных архіваў Беларусі і Індыі на памяць абмяняліся выданнямі сваіх устаноў.
![]() |
| 1. Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Нацыянальнага архіва Індыі ў НАРБ |
![]() |
| 2. Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Нацыянальнага архіва Індыі ў НАРБ |
![]() |
| 3. Дэлегацыя архiвiстаў Індыі (злева направа): д-р Дэвендра Кумар Шарма, сп. Санджай Растогі, сп. Р.С.Бора |
![]() |
| 4. Выступленне дырэктара НАРБ А.А.Стуканавай |
![]() |
| 5. Знаёмства гасцей з дакументамі НАРБ аб супрацоўніцтве Беларусі і Індыі |
![]() |
| 6. Знаёмства гасцей з дакументамі НАРБ аб супрацоўніцтве Беларусі і Індыі |
![]() |
| 7. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка прадстаўляе гасцям выставу аб першых днях Вялікай Айчыннай вайны |
![]() |
| 8. Дырэктары Нацыянальных архіваў Беларусі і Індыі абменьваюцца выданнямі сваiх устаноў |
![]() |
| 9. Дырэктары Нацыянальных архіваў Беларусі і Індыі абменьваюцца выданнямі сваiх устаноў |
![]() |
| 10. Удзельнікі сустрэчы |










