Дзяржархіў Віцебскай вобласці прыняў удзел у праекце «ЛэдзіПРОФІ», прысвечаным Году беларускай жанчыны
У рамках фестывалю творчасці Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў быў прадстаўлены праект «ЛэдзіПРОФІ: гісторыя поспеху і натхнення», прысвечаны Году беларускай жанчыны.
«ЛэдзіПРОФІ» – гэта пра сілу жаночага характару, прафесіяналізм, адданасць сваёй справе і ўменні дасягаць пастаўленых мэт. У цэнтры ўвагі — жанчыны члены Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, работніцы прадпрыемстваў і ўстаноў Віцебскай вобласці, якія сваім прыкладам даказалі: можна дабіцца многага, калі верыць у сябе, упэўнена ісці да сваёй мэты і не баяцца ўвасабляць мары ў жыццё! Гэта гісторыі моцных, мэтанакіраваных і таленавітых жанчын, якія штодня ўносяць уклад у развіццё сваіх арганізацый і грамадства, паспяхова рэалізуюць сябе ў прафесіі і натхняюць навакольных сваім прыкладам.
«ЛэдзіПРОФІ» – гэта пра сілу жаночага характару, прафесіяналізм, адданасць сваёй справе і ўменні дасягаць пастаўленых мэт. Бо за кожнай гісторыяй поспеху стаяць праца, настойлівасць і вера ва ўласныя сілы. А галоўнае – кожная з гэтых гісторый даказвае: жанчына можа шмат, калі ведае, чаго хоча, і ўпэўнена ідзе да сваёй мары!
Сярод іх – Буевіч Таццяна Уладзіміраўна, намеснік дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.
![]() |
| 1. Удзельнікам праекта «ЛедзіПРОФІ» Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў стала Буевіч Таццяна Уладзіміраўна, намеснік дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці. |
![]() |
| 2. Узнагароджанне ўдзельніц праекту «ЛэдзіПРОФІ». Злева – намеснік старшыні Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Юрый Аляксеевіч Чарнуха. Удзельніцы праекта (злева-направа): Алена Аляксандраўна Волахава, дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Віцебскім раёне, Алена Рыгораўна Лаўткіна, дырэктар Багушэўскага дзіцячага сацыяльнага пансіяната «Прамяністы», Буевіч Таццяна Уладзіміраўна, намеснік дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці, Святлана Сяргееўна Хадасевіч, прадстаўнік упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. Справа – старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Алена Васільеўна Няфёдава. |


