1 верасня 2022 года дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» А.С.Забелінская прыняла ўдзел у правядзенні першага ўрока ў 9 класе ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г. Навагрудка»

«Гістарычная памяць – дарога ў будучыню» – пад такой назвай прайшоў 1 верасня першы ўрок у 9 класе ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г. Навагрудка», у правядзенні якога прыняла ўдзел дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» А. С.Забелінская. Вучні разважалі аб важнасці ведання гісторыі сваёй краіны, якая пачынаецца з гісторыі сваёй сям’і, роду, гісторыі свайго горада – сваёй малой радзімы. Веданне гісторыі, яе гераічных і трагічных старонак дазваляе прааналізаваць сучаснасць і будаваць планы будучыні.

Вядома, у Год гістарычнай памяці мы зноў і зноў звяртаемся да падзей Вялікай Айчыннай вайны. Абапіраючыся на архіўныя дакументы, А.С.Забелінская расказала пра страшныя падзеі акупацыйнага перыяду на Навагрудчыне. Жахі вайны не павінны паўтарыцца, а святая памяць аб ахвярах нашага народа ў імя міру не павінна быць забытая.