Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

«Гімназія №3 г.Бабруйска: 120 гадоў гісторыі»

Сёння свой 120-гадовы юбілей адзначае гімназія №3 г.Бабруйска – адна са старэйшых навучальных устаноў горада. Яе гісторыя бярэ пачатак у 1906 годзе, калі на рагу вуліц Раманаўскай і Буйной (цяпер раён Сацыялістычнай) адкрылася Бабруйская жаночая Аляксееўская гімназія. За больш чым векавы шлях навучальная ўстанова прайшла праз эпохі і пераўтварэнні: ад дарэвалюцыйнай жаночай гімназіі — да савецкай школы імя Янкі Купалы, рабфака і педагагічнага вучылішча, педагагічнага інстытута, а затым — да Славянскай гімназіі і сучаснай гімназіі №3, якая носіць імя Мітрапаліта. Сёння гімназія па праве ганарыцца сваёй гісторыяй, сваімі выпускнікамі і педагогамі, якія працягваюць традыцыі класічнай адукацыі ў Бабруйску.

Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» на захоўванні ёсць фонд Аддзела народнай адукацыі выканаўчага камітэта Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных (цяпер Упраўлення адукацыі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта), у якім змяшчаюцца звесткі аб рабоце навучальнай установы з моманту заканчэння акупацыі і да сённяшняга дня. Важным этапам у гісторыі гімназіі стаў пераход са статуту пачатковай школы ў сямігадовую ў 1950 году. Затым у 1957 годзе навучальная ўстанова была пераўтворана ў сярэднюю поўную школу.

Вашай увазе прадстаўляем дакументы, якія пацвярджаюць гэтыя гістарычныя падзеі.

З юбілеем, родная гімназія! 120 гадоў – гэта не проста лічба, гэта цэлая эпоха, якая злучыла ў сабе дарэвалюцыйную класічную адукацыю, савецкую фундаментальнасць і сучасны беларускі патрыятызм.

 

1-3. Будынак гімназіі ў розныя часы.
4-8. Архіўныя дакументы, у якіх указаны пераўтварэнні гімназіі.