Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

Аб удзеле работнікаў рэспубліканскіх архіўных устаноў у рабоце курсаў павышэння кваліфікацыі па справаводстве і архіўнай справе

З 16 па 20 лістапада 2026 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце (БДУ) прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі для супрацоўнікаў архіваў, кадравых службаў і службаў дакументацыйнага забеспячэння кіравання арганізацый і ўстаноў, спецыялістаў кафедраў БДУ. Заняткі былі праведзены па тэме «Сучасныя тэндэнцыі ў справаводстве і архіўнай справе».

У працы курсаў, арганізаваных факультэтам павышэння кваліфікацыі і кафедрай крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, прынялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў:

― загадчык аддзела справаводства і фарміравання НАФ Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Т.А.Шаўчэнка (лекцыі «Тэхналогія арганізацыі дакументацыйнага забеспячэння кіравання», «Арганізацыя работы архіва арганізацыі», «Нарматыўныя прававыя, метадычныя дакументы ў сферы дзейнасці службы ДЗК і архіва арганізацыі»);

― дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт З.В.Антановіч (лекцыі «Сучасныя тэндэнцыі ў інфармацыйным забеспячэнні карыстальнікаў архівамі арганізацый», «Прымяненне Інтэрнэт-тэхналогій для пашырэння доступу да архіўных дакументаў», «Сучасныя тэндэнцыі ў развіцці інфармацыйна-пошукавых сістэм архіўных дакументаў»);

― дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Т.Д.Гярновіч (лекцыя «Сучасныя падыходы да выкарыстання архіўных дакументаў»);

― дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт В.С.Іванова (лекцыя «Міжнародная тэорыя і практыка экспертызы каштоўнасці»);

― старшы выкладчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ А.М.Назаранка (лекцыі «Нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь. Гарантыі права на інфармацыю», «Прававыя праблемы інфармацыйнай бяспекі»);

― старшы выкладчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ В.Ю.Жук (лекцыя «Сістэмы электроннага дакументазвароту»).

У завяршэнне курсаў быў праведзены круглы стол на тэму «Распрацоўка і прыняцце кіраўніцкіх рашэнняў у кантэксце сучасных выклікаў у сферы кіравання дакументамі і архіўнай справы». У яго рабоце прынялі ўдзел загадчык кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, доктар гістарычных навук, прафесар С.М.Ходзін і дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, кандыдат гістарычных навук, дацэнт А.Я.Рыбакоў.

Па заканчэнні курсаў слухачам былі ўручаны пасведчанні ўстаноўленага ўзору.

Слухачы курсаў высока ацанілі ўзровень праведзенага мерапрыемства, падкрэслілі важнасць і актуальнасць разгледжаных пытанняў, выказалі падзяку арганізатарам і лектарам.

На фото: Агульная фатаграфія выпускнікоў курсаў і выкладчыкаў