Першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Ледаўская В.А. 1 верасня 2022 г. прыняла ўдзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, і правяла ўрок для навучэнцаў ДУА «Мінскае гарадское кадэцкае вучылішча»

1 верасня 2022 г. першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Ледаўская В.А. наведала ДУА «Мінскае гарадское кадэцкае вучылішча», дзе прыняла ўдзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, а таксама правяла ўрок для навучэнцаў 9-га класа на тэму «У гістарычнай памяці сіла і адзінства беларускага народа».

У сваім выступленні на ўрачыстай лінейцы Ледаўская В.А. адзначылі, што 2022 год у Рэспубліцы Беларусь аб’яўлены Годам гістарычнай памяці, у сувязі з чым рэалізуецца цэлы комплекс разнапланавых мерапрыемстваў, накіраваных на вывучэнне і папулярызацыю звестак аб мінулым беларускага народа. Яна таксама звярнула ўвагу навучэнцаў на тое, што кожны з іх можа зрабіць свой асабісты ўклад у захаванне гістарычнай памяці: добра вывучаючы гісторыю ў школе, віншуючы ветэранаў і ўскладаючы кветкі да помнікаў, захоўваючы сямейны архіў дакументаў і фатаграфій.

У ходзе ўрока Ледаўская В.А. расказала навучэнцам аб важным значэнні гістарычнай памяці ў жыцці кожнага беларуса і ўсяго грамадства ў цэлым, аб фарміраванні непарыўнай пераемнасці пакаленняў беларускага народа, аб рабоце дзяржавы па супрацьдзеянні спробам фальсіфікацыі і скажэння айчыннай гісторыі.

Таксама Ледаўская В.А. праінфармавала навучэнцаў аб ключавых праектах, якія рэалізуюцца дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі ў Год гістарычнай памяці, азнаёміла са структурай і алгарытмамі работы з агульнадаступнымі дакументальнымі базамі даных «Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны» і «Партызаны Беларусі».

Навучэнцы пад кіраўніцтвам першага намесніка дырэктара Дэпартамента вывучылі копіі архіўных дакументаў (у прыватнасці, пратакол допыту сведкі Гоціна Ц.П. аб знішчэнні нацыстамі вёскі Базок Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці разам з жыхарамі 10 мая 1944 г.).

У рамках мерапрыемства ў бібліятэку вучылішча былі перададзены зборнікі дакументаў «Спаленыя вёскі Беларусі. 1941–1944» і «Спаленыя вёскі Расіі. 1941–1944», выдадзеныя Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.