У Дзяржархіве ў г. Глыбокае праведзены ўрок для ўдзельнікаў праекта «Юны архівіст»
21 лістапада 2026 года ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае праведзены ўрок для ўдзельнікаў праекта «Юны архівіст».
У Дзяржархіве знаходзяцца на захоўванні дакументы пяці Заслужаных настаўнікаў БССР. Супрацоўнікі архіва прапанавалі вучням самастойна азнаёміцца з дакументамі і скласці на іх аснове слоўны партрэт выбранага настаўніка.
Вучні разбіліся на тры групы і працавалі камандамі. Праца была складанай і адначасова займальнай. Дзеці ўпершыню дакрануліся да архіўных дакументаў і з вялікай цікавасцю ўчытваліся ў кожны з іх. У канцы ўрока кожная з каманд прадаставіла невялікае апавяданне аб жыцці і працоўнай дзейнасці Заслужаных настаўнікаў БССР – Ніны Паўлаўны Бальшаковай, Надзеі Іванаўны Яроменак, Аляксандры Ульянаўны Паўловіч.
На здымку: Падчас правядзення ўрока
![]() |

