Выстава ўзнагарод “За службу краіне і народу!” (да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)

15 сакавіка 2022 г. у Міністэрстве юстыцыі адкрылася выстава ўзнагарод “За службу краіне і народу!”, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

На выставе, якую падрыхтавалі работнікі Дэпартамента па архівах і справаводству, прадстаўлена каля 200 медалёў, нагрудных знакаў і знакаў адрознення міністэрстваў, ведамстваў, дзяржаўных органаў і арганізацый Рэспублікі Беларусь.

Выставу ў дзень адкрыцця наведала група маладых супрацоўнікаў Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў, якія завяршылі курс першапачатковай падрыхтоўкі.

З прывітальным словам да супрацоўнікаў звярнуўся намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.Я.Цвяткоў, які ўказаў на выключна важнае значэнне афіцыйных геральдычных сімвалаў для грамадства і дзяржавы.

Вядучы рэферэнт аддзела арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводству М.М.Ялінская расказала аб функцыях і задачах Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, падрабязна спынілася на структуры выставы і прадстаўленых на ёй экспанатах, а таксама адказала на пытанні супрацоўнікаў Дэпартамента аховы.