14 сакавіка 2022 года ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці была праведзена экскурсія для студэнтаў 3-га курса гісторыка-архіўнага аддзялення гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

14 сакавіка 2022 года ў Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці была праведзена экскурсія для студэнтаў 3-га курса гісторыка-архіўнага аддзялення гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У рамках дадзенага мерапрыемства будучым гісторыкам-архівістам было расказана аб гісторыі стварэння архіва, аб тым з якімі цяжкасцямі сутыкнуліся першыя архівісты, аб працы архіва ў гады нямецка-фашысцкай акупацыі і аб дзейнасці архіва ў пасляваенны перыяд, а таксама аб таленавітых і самаадданых людзях, дзякуючы працы якіх, захаваны ўнікальныя дакументы па гісторыі нашага рэгіёна.

У час экскурсіі студэнты пазнаёміліся з работай архіва ў цяперашні час, складам і асаблівасцямі захоўвання дакументаў, з выдавецкай і выставачнай дзейнасцю. А таксама наведалі адно са сховішчаў, чытальную залу, працоўныя кабінеты супрацоўнікаў.

У Год гістарычнай памяці і 100-гадовага юбілею архіўнай службы Беларусі асабліва важна перадаць маладому пакаленню разуменне, што захаванне дакументальнай спадчыны краіны мае выключна вялікае значэнне для захавання гістарычнай праўды.