15 сакавіка 2022 года супрацоўнікі ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” прынялі ўдзел у пасяджэнні круглага стала “Наша Канстытуцыя – наша будучыня!”

15 сакавіка 2022 года супрацоўнікі ўстановы “Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці” прынялі ўдзел у пасяджэнні круглага стала “Наша Канстытуцыя – наша будучыня!”, прысвечанага Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арганізаванага Галоўным упраўленнем юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дацэнт кафедры міжнароднага права ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы”, кандыдат юрыдычных навук, член Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў А.Н.Шупіцкая, прадстаўнікі аддзелаў прымусовага выканання, архіўных устаноў Гродзенскай вобласці, Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў, Гродзенскай абласной натарыяльнай палаты.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі важнейшыя этапы фарміравання асноўнага закона нашай краіны, значнасць маючых адбыцца пераўтварэнняў у грамадстве і дзяржаве.