Сустрэча з членамі мемарыяльных атрадаў Паста N9 1 горада-героя Мінска ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

3, 10 сакавіка ў рамках праекта “Архівы-школе” ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з членамі мемарыяльных атрадаў мінскіх школ, якія нясуць Ганаровую Вахту Памяці на Пасту №1 каля Вечнага агню на плошчы Перамогі.

З прывітальным словам перад навучэнцамі выступіў дырэктар архіва Андрэй Канстанцінавіч Дземянюк. У сваім выступе Андрэй Канстанцінавіч распавёў аб працы архіва, якая праводзіцца ў захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь для будучага пакалення.

Навучэнцы наведалі фотадакументальную выставу “Рэха Афганскай вайны”, прымеркаваную да года Гістарычнай памяці, Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш правяла гутарку па гісторыі Афганскай вайны, распавяла аб складзе дакументаў, прадстаўленых на выставе.

Навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў асабістага паходжання і фондаў партызанскіх фарміраванняў, дзе азнаёміліся з дакументамі дзяржаўных і партыйных дзеячаў, навукоўцаў Беларусі і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.