Аб правядзенні класнай гадзіны з вучнямі 5 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 г. Гомеля імя Г.М.Склезнева» на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці»

Установа “Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці” працягвае рэалізацыю акцыі “Архівы – школе”. 12 сакавіка 2022 года ў чытальнай зале архіва адбылася класная гадзіна з вучнямі сярэдняй школа №2 г. Гомеля імя Героя Савецкага Саюза Г.М.Склезнева. Навучэнцаў суправаджала Акіншава Марына Васільеўна (класны кіраўнік).

Для школьнікаў арганізавана мерапрыемства, накіраванае на папулярызацыю афіцыйнай дзяржаўнай сімволікі. Акрамя таго, загадчык аддзела Сідорка Ала Іванаўна расказала дзецям аб паходжанні сімволікі горада Гомеля і Гомельскай вобласці.

Была праведзена аглядная экскурсія па архіве і архівасховішчы, падчас якой школьнікі пазнаёміліся з асноўнымі кірункамі працы архіва. У рамках мерапрыемства вучні наведалі дакументальную выставу, падрыхтаваную на падставе архіўных дакументаў і фатаграфій “Яны абаранялі Гомель у першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны”.

Напярэдадні 100-гадовага юбілею з дня заснавання Усесаюзнай піянерскай арганізацыі ў чытальнай зале архіва для навучэнцаў быў арганізаваны паказ відэасюжэту “Гісторыя піянерыі”. Прадэманстраваны фатаграфіі аб дзейнасці піянерскіх дружын у 1982 годзе з альбомаў фонду “Цэнтральны раённы камітэт Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі г.Гомеля”.

У мэтах папаўнення экспазіцыі школьнага музея дырэктарам архіва былі перададзены ў дар музею копіі дакументаў па гісторыі школы, якія захоўваюцца ў дзяржаўным архіве.

У завяршэнні мерапрыемства вучняў праінфармавалі аб правядзенні конкурсу даследчых работ аб гістарычных падзеях Гомельшчыны “Юны архівіст”, арганізаванага галоўным упраўленнем адукацыі, галоўным упраўленнем юстыцыі і галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама. Вучням было прапанавана паспрабаваць свае сілы ў складанні работ для конкурсу аб гістарычных падзеях, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны.