Сустрэча з навучэнцамі СШ №30 г.Мінска у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

9 сакавіка ў рамках праекта “Архівы-школе” ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з навучэнцамі 7 “Г” класа і кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню СШ № 30 г. Мінска Малініным Ігарам Уладзіміравічам.

З прывітальным словам перад навучэнцамі выступіў дырэктар архіва Андрэй Канстанцінавіч Дземянюк. Ён распавёў пра гісторыю Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, аб складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, аб працы архіва ў галіне выдавецкай і выставачнай дзейнасці, а так жа магчымасці выкарыстання архіўных дакументаў у напісанні конкурсных работ на ваенна-патрыятычную тэму.

Навучэнцы наведалі фотадакументальную выставу “Рэха Афганскай вайны”, прымеркаваную да Года гістарычнай памяці, Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш правяла гутарку па гісторыі Афганскай вайны, распавяла аб складзе дакументаў, прадстаўленых на выставе, аб дзейнасці дзяржаўных і партыйных органаў БССР і Рэспублікі Беларусь, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў краіны па рэалізацыі праграм у галіне сацыяльна-працоўнай і медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў асабістага паходжання і фондаў партызанскіх фарміраванняў, дзе азнаёміліся з дакументамі дзяржаўных і партыйных дзеячаў, навукоўцаў Беларусі і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.