10 сакавіка 2022 г. дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці прыняла ўдзел у Дні памяці на тэму «Генацыд у Беларусі»

10 сакавіка 2022 г. дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Карапузава А.Г. прыняла ўдзел у мерапрыемстве «Дзень памяці» на тэму «Генацыд у Беларусі», арганізаваным Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага ў рамках Месячніка гісторыка-прававых ведаў “Прававая вясна”, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

Сярод удзельнікаў – студэнты 1-2 курсаў юрыдычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.С.Пушкіна і навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя чыгуначнага транспарту (усяго звыш 60 чал.).

Дырэктар архіва расказала прысутным пра дакументы нямецкіх акупацыйных органаў кіравання перыяду 1941-1944 гг., якія захоўваюцца ў архіве, дакументы Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прычыненай імі ўрону па Брэсцкай вобласці, якія служаць перыяд акупацыі.

У рамках мерапрыемства была прадстаўлена выстава архіўных дакументаў «Трагічныя старонкі акупацыйнага рэжыму на Брэстчыне: дакументы сведчаць…».

На мерапрыемстве выступіла Грачова І.М., старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці, з інфармацыяй «Аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе жыхароў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд».

Абласная бібліятэка прэзентавала выстаўку літаратуры «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае» з фонду бібліятэкі.

Мерапрыемства асвятлялася сродкамі масавай інфармацыі.