Сустрэча намесніка дырэктара Дэпартамента А.Я.Цвяткова са студэнтамі, якія праходзяць практыку ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь

11 сакавіка 2022 г. у Дэпартаменце па архівах і справаводству прайшла сустрэча намесніка дырэктара Дэпартамента А.Я.Цвяткова са студэнтамі Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» і юрыдычнага каледжа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія праходзяць практыку ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Падчас гутаркі А.Я.Цвяткоў распавёў студэнтам аб функцыях і задачах, ускладзеных на архіўную службу Беларусі, а таксама праінфармаваў іх аб мерапрыемствах, якія рэалізуюцца дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі ў Год гістарычнай памяці.