Аб правядзенні інфармацыйнай гадзіны ў рамках Года гістарычнай памяці і акцыі «Архівы – школе»

У рамках Года гістарычнай памяці і правядзення акцыі «Архівы-школе» была прадоўжана сустрэча з навучэнцамі на базе ДУА «Гімназія № 1 г. Жлобіна» супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне». 10 сакавіка 2022 года праведзена інфармацыйная гадзіна ў бібліятэцы гімназіі з навучэнцамі 10 «Б» класа на тэму «Мы захоўваем памяць аб вайне» аб гісторыі ўстановы, аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, аб захоўваючыхся дакументах, іх складзе і аб’ёме, у тым ліку аб калекцыі дакументаў асабістага паходжання.

Таксама ў ходзе размовы вучням былі прадстаўлены дакументы, якія паведамляюць сутнасць, характар і наступствы акупацыйнага рэжыму, якія сведчаць аб страце, прычыненай нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пасляваенным аднаўленні і развіцці прамысловых прадпрыемстваў і сельскай гаспадаркі горада Жлобіна і Жлобінскага раёна.

Інфармацыйную гадзіну правялі архівіст першай кваліфікацыйнай катэгорыі Елісеева Ірына Мікалаеўна і вядучы архівіст Чыкілева Святлана Васільеўна.