4 сакавіка ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча са студэнтамі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

4 сакавіка ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча са студэнтамі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У рамках сустрэчы дырэктар архіва Андрэй Канстанцінавіч Дземянюк распавёў пра гісторыю Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, аб складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, аб працы архіва ў галіне выдавецкай і выставачнай дзейнасці.

Будучыя гісторыкі-архівісты наведалі фотадакументальную выставу «Рэха Афганскай вайны», прымеркаваную да Года гістарычнай памяці, Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.В.Дарагуш правяла гутарку па гісторыі Афганскай вайны, распавяла аб складзе дакументаў, прадстаўленых на выставе, аб дзейнасці дзяржаўных і партыйных органаў БССР і Рэспублікі Беларусь, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў краіны па рэалізацыі праграм у галіне сацыяльна-працоўнай і медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Асаблівую цікавасць у студэнтаў выклікалі фатаграфіі прадстаўнікоў савецкіх і афганскіх узброеных сіл, мірнага насельніцтва краіны, карты Афганістана, медалі і іншыя ўзнагароды. Гэтак жа студэнты наведалі архівасховішча, дзе азнаёміліся з дакументамі з фондаў асабістага паходжання, а так жа фондаў партызанскіх фарміраванняў.

Дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта К.І.Казак падкрэсліў значнасць архіва ў захаванні гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама разам са студэнтамі ўручыў дырэктару архіва А.К.Дземянюку зборнік «Трагедия и мужество партизанского края 1941-1945 гг.: живые свидетельства Беларуси».