«Беларусь літаратурная… у дакументах Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці»

Дзяржауны архіў Мінскай вобласці падрыхтаваў падборку дакументальных матэр’ялаў, якія захоўваюцца ў фондах архіва, да Сусветнага дня пісьменніка — 3 сакавіка.

У Год гістарычнай памяці адна з важнейшых задач — захаванне памяці аб выдатных беларусах у імя светлай будучыні нашага народа.

У кожнага народа ёсць паэты і пісьменнікі, якія ў сілу свайго літаратурнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў такімі сімваламі з’яўляюцца Янка Купала, Якуб Колас, Васіль Быкаў, Іван Шамякін і многія іншыя.