9 сакавіка 2022 года на базе ўстановы “Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці” адбылася сустрэча архівістаў з навучэнцамі ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж”

9 сакавіка 2022 года на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» адбылася сустрэча архівістаў з навучэнцамі ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж». Групу (№ТОС-31) навучэнцаў суправаджаў выкладчык спецыяльных дысцыплін Грыцэнка Уладзімір Віктаравіч.

У рамках дадзенага мерапрыемства быў праведзены ўрок гістарычнай памяці па тэме: “Трагедыя Вялікай Айчыннай вайны ў лёсе беларускага народа”.
Адкрыла мерапрыемства дырэктар архіва Абрамава Наталля Юр’еўна, якая падчас экскурсій пазнаёміла хлопцаў з гісторыяй архіва, складам дакументаў і асаблівасцямі іх захоўвання.

Таксама навучэнцы наведалі дакументальную выставу, падрыхтаваную на падставе архіўных дакументаў і фатаграфій “Яны абаранялі Гомель у першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны” і азнаёміліся з працэсам аблічбоўкі архіўных дакументаў шляхам іх сканавання.

У чытальнай зале архіва для навучэнцаў быў арганізаваны паказ прэзентацыі “Ёсць у вайны сумны дзень пачатковы”.

У рамках мерапрыемства навучэнцаў інфармавалі аб адкрыцці выставы ««Бывайце, людзі…». Факты аб злачынствах нацыстаў у акупаваным Гомелі» і прадэманстравалі спецыяльны рэпартаж з месца раскопак масавага воінскага пахавання ў Чонкаўскім лесе.

У мэтах патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення і ўвекавечання памяці ахвяр вайны, супрацоўніцтва дзяржаўнага архіва з установай адукацыі “Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж” будзе ажыццяўляцца на пастаяннай аснове. Вызначаны графік і даты правядзення сустрэч.