Беларускім навукова-даследчым цэнтрам электроннай дакументацыі арганізаваны і праведзены навучальны анлайн-семінар для прадстаўнікоў арганізацый Рэспублікі Беларусь
8 снежня 2021 года Беларускім навукова-даследчым цэнтрам электроннай дакументацыі (далей — БелНДЦЭД) арганізаваны і праведзены навучальны анлайн-семінар для прадстаўнікоў арганізацый Рэспублікі Беларусь. З дакладам выступіла Жук Вольга Юр’еўна, загадчык аддзела камплектавання БелНДЦЭД.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 7 арганізацый, у тым ліку ААТ “АМКАДОР”, ААТ “БЕЛАЗ”, Аршанскі авіярамонтны завод, ЗАТ “Альфа-Банк” і інш.
У рамках семінара былі разгледжаны актуальныя пытанні ў сферы электроннага дакументаабарота і архіўнага захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў і інфармацыйных рэсурсаў:
- Нарматыўна-метадычная база Рэспублікі Беларусь у сферы работы з дакументамі ў электронным выглядзе, электроннымі дакументамі і інфармацыйнымі рэсурсамі;
- Арганізацыя электроннага дакументаабарота і архіўнага захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў;
- Экспертыза каштоўнасці дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў і інфармацыйных рэсурсаў;
- Забеспячэнне архіўнага захоўвання дакументаў у электронным выглядзе, электронных дакументаў і інфармацыйных рэсурсаў у архіве арганізацыі;
- Рэгламент работы інфармацыйнай сістэмы архіва электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.
Заключная частка анлайн-семінара была прысвечана адказам на пытанні. Прагучалі адказы на наступныя пытанні:
- магчымасць уключэння мабільных дадаткаў банкаў у наменклатуру спраў арганізацыі;
- асаблівасці стварэння і засведчання электронных копій дакументаў на папяровым носьбіце;
- укараненне штампа часу ў Рэспубліцы Беларусь;
- функцыянальныя адрозненні паміж АС ДЗК і інфармацыйнай сістэмай архіва арганізацыі і інш.