10 снежня 2021 г. адбылося 17-е пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц СНД

10 снежня 2021 г. у фармаце відэаканферэнцыі адбылося 17-е пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц СНД (далей – Кансультатыўны савет).

Даведачна: Кансультатыўны савет кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц СНД створаны Рашэннем Эканамічнага савета СНД ад імя Савета кіраўнікоў урадаў СНД 3 снежня 2004 г. “Аб стварэнні Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў”. Савет з’яўляецца органам галіновага супрацоўніцтва СНД і створаны для сумеснага разгляду актуальных пытанняў архіўнай справы і выпрацоўкі механізмаў іх вырашэння.

Рэспубліка Беларусь у 2021 годзе з’яўляецца старшынёй у Кансультатыўным савеце. Беларускі бок у рамках пасяджэння прадставіў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш.

У відэаканферэнцыі таксама прынялі ўдзел кіраўнікі і работнікі дзяржаўных архіўных службаў Азербайджана (А.А.Расулаў), Арменіі (Г.М.Аршакян), Казахстана (К.К.Барашаў), Кіргізіі (М.А.Алыбаева), Расіі (А.В.Юрасаў), Таджыкістана (Д.С.Лангары), Узбекістана (У.М.Юсупаў), прадстаўнік Выканаўчага камітэта СНД (М.А.Кулагіна) і запрошаныя асобы – Першы сакратар Пастаяннага прадстаўніцтва Расійскай Федэрацыі пры статутных і іншых органах СНГ А.В.Андрэеў, дэкан гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта А.Г.Каханоўскі.

У рамках пасяджэння былі падведзены вынікі працы архіўных службаў дзяржаў – удзельніц СНД у 2021 годзе, прааналізаваны вопыт арганізацыі ўзаемадзеяння архіўных службаў з установамі адукацыі ў напрамку падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы архіўнай справы і справаводства, а таксама разгледжаны іншыя актуальныя пытанні супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД у вобласці архіўнай справы.

Таксама прайшлі выбары старшыні Кансультатыўнага савета на чарговы перыяд. Аднагалосным рашэннем на дадзеную пасаду быў абраны Старшыня Камітэта па справах архіваў і кіраванню дакументацыяй Міністэрства культуры і спорту Рэспублікі Казахстан К.К.Барашаў.