7 снежня 2021 г. у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбыўся круглы стол на тэму «Гістарычная памяць: генацыд беларускага народа»
7 снежня 2021 г. у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбыўся круглы стол на тэму «Гістарычная памяць: генацыд беларускага народа». Архіўную галіну Рэспублікі Беларусь прадстаўляў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства Рэспублікі Беларусь В.І. Кураш. Ён прыняў удзел у адкрыцці выставы дакументаў, падрыхтаванай Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, аб злачынствах нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэпутатам былі прадстаўлены шматлікія дакументальныя сведчанні злачынстваў – акты камісій НДК, судова-следчыя справы на ваеных злачынцаў, трафейныя дакументы, уліковыя карткі на беларусаў, вывезеных на прымусовыя работы і інш. Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А. Старасценка падрабязна расказала прысутным аб складзе прадстаўленых дакументаў і іх асаблівасцях.
З прывітальным словам да дэпутатаў і ўдзельнікаў круглага стала звярнуўся старшыня Палаты прадстаўнікоў У.П. Андрэйчанка. Ён звярнуў увагу прысутных на тое, што цяпер актыўна робяцца спробы рэвізіі вынікаў Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войн, а таксама вядзецца масіраваная атака на нацыянальную гісторыю Беларусі перыяду 1941–1944 гг. і сёння стаіць задача захаваць гістарычную памяць аб тых трагічных падзеях.
Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь А.І. Швед падрабязна расказаў аб расследаванні пракуратурай крымінальнай справы аб генацыдзе жыхароў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.
Загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В. Кулінок выступіў з паведамленнем на тэму «Утойванне нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі слядоў масавага знішчэння грамадзянскага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Л.С. Ананіч расказала аб падрыхтоўцы законапраекта аб генацыдзе беларускага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны.