Беларускія архівісты прынялі ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
10 снежня 2019 года першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству В.А.Ледаўская, дырэктар установы «Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва» А.В.Запартыка і намеснік дырэктара дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» І.І.Коўганава у рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Смалявіцкага раёна», выхаванцам якога былі ўручаны навагоднія падарункі.