6 снежня 2019 г. у г. Мінску адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада па пытаннях стварэння і выкарыстання лічбавых копій архіўных дакументаў

6 снежня 2019 г. Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (Дэпартамент) правёў рэспубліканскі семінар-нараду «Праца з лічбавымі копіямі фонду карыстання».

На семінар прыбылі прадстаўнікі рэспубліканскіх, абласных і занальных дзяржаўных архіваў усіх шасці абласцей і горада Мінска – кіраўнікі і спецыялісты архіўных устаноў, якія ўдзельнічаюць у працэсе стварэння і выкарыстання лічбавых копій фонду карыстання, усяго 49 чалавек. Ад кіраўнікоў Дэпартамента прысутнічалі першы намеснік дырэктара В.А.Ледаўская і намеснік дырэктара А.Я.Цвяткоў.

З вітальным словам перад удзельнікамі выступіла першы намеснік дырэктара Дэпартамента В.А.Ледаўская, якая падкрэсліла важнасць і значнасць разглядаемага кірунку ў дзейнасці дзяржаўных архіўных устаноў, які за апошняе дзесяцігоддзе выйшаў на прыярытэтныя пазіцыі.

Праграма семінара-нарады была насычанай. Заслуханы даклады і выступы прадстаўнікоў Дэпартамента, усіх рэспубліканскіх і абласных дзяржаўных архіваў.

У рамках падвядзення вынікаў дзесяцігадовай планавай працы па стварэнні лічбавых копій архіўных дакументаў начальнік аддзела забеспячэння захаванасці і ўліку дакументаў Дэпартамента А.В.Качаткова адзначыла, што ў наш час дадзены самастойны выгляд працы адлюстроўваецца ў штогадовых асноўных паказчыках дзейнасці дзяржаўных архіўных устаноў і ў мэтавых паказчыках Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016 – 2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2016 г. № 180. Алічбаванне архіўных дакументаў ажыццяўляюць дзяржаўныя ўстановы «Рэспубліканская тэхнічная лабараторыя мікрафільмавання страхавога фонду і рэстаўрацыі дакументаў» (РТЛМСФД), «Цэнтральная лабараторыя мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў НАФ Рэспублікі Беларусь» (ЦЛМРД) і 15 дзяржаўных архіваў. Лічбавыя копіі маюць 35 919 адзінак захоўвання на папяровай аснове, што складае 16 % ад усяго аб’ёму копій фонду карыстання. Агульны аб’ём інфармацыі дасягнуў 6,6 тэрабайт. У ДУ «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (БДАКФФД) лічбавыя копіі фонду карыстання маюць 97% фота- і фонадакументаў, 100% відэадакументаў. Пасля набыцця кінасканэра ў 2019 году працаўнікі гэтага архіва прыступілі да аблічбавання кінадакументаў. Тэмпы алічбавання паступальна павялічваюцца. Паказчыкі кожнага дзяржархіва вызначаюцца з улікам актуальнасці працы, колькасці і кваліфікацыі кадраў, бюджэту працоўнага часу і неабходнасці паўнавартаснай эксплуатацыі наяўнага абсталявання. Для ўліку працы з лічбавымі копіямі сёлета істотна дапрацаваны функцыянал галіновых архіўных аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм. У дакладзе было падкрэслена, што мэты далейшай працы па стварэнні лічбавых копій фонду карыстання павінны быць рэалістычнымі ў супастаўленні з наяўнымі ў архіўнай галіне рэсурсамі.

З дакладам «Выкарыстанне лічбавых копій фонду карыстання архіўных дакументаў: формы, метады, перспектывы» выступіў начальнік аддзела арганізацыйнай працы інфармацыі і выкарыстанні дакументаў Дэпартамента Р.С.Жалняркевіч, які падкрэсліў, што аб’ём выдачы лічбавых копій фонду карыстання няўхільна павялічваецца. У 2018 году ў параўнанні з мінулым годам гэты прырост склаў 55,5%. Таксама было адзначана, што асноўнай формай выкарыстання лічбавых копій фонду карыстання з’яўляецца іх падаванне для працы ў чытальных залах дзяржаўных архіваў. Была звернута ўвага на цяжкасці і абмежаванні ў працы з лічбавымі копіямі фонду карыстання пры рэалізацыі віртуальных выстаўных праектаў і электронных публікацый. У дакладзе выказана пазіцыя, што ў мэтах максімальна эфектыўнага ўжывання лічбавых копій фонду карыстання, найболей прыярытэтным кірункам варта лічыць алічбаванне буйных комплексаў архіўных дакументаў аб’яднаных храналагічнымі, імяннымі, геаграфічнымі і іншымі магчымымі прыкметамі. Выступоўцам былі акрэслены перспектывы выкарыстання лічбавых копій фонду карыстання ў дачыненні да інфармацыйнага забеспячэння карыстачоў.

Прадстаўнікі дзяржаўных архіўных устаноў падзяліліся досведам працы ў вобласці стварэння і выкарыстання лічбавых копій архіўных дакументаў. Архівісты распавялі пра арганізацыйнае забеспячэнне прац, дасягненнях, пра магчымасці наяўнага абсталявання і пра праблемы якія ўзнікаюць.

З вялікай цікавасцю ўдзельнікамі выслухана інфармацыя прадстаўнікоў: Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці (В.Ю. Калёса :«Асаблівасці аблічбавання дакументаў перыяду 1918-1940-х гг.»), Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі (Г.А. Калтовіч: «Спецыфіка алічбоўкі дакументаў вялікага фармату ў БДАНТД»), Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (К.С. Свідзельскі: «Досвед алічбоўкі дакументаў і іх выкарыстанні ў НГАБ»), Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці (Е.В.Казак: «Асаблівасці стварэння лічбавых копій дакументаў НАФ Рэспублікі Беларусь на прыкладзе працы ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці»), ЦЛМРД (В.І.Кулак: «Вопыт працы ЦЛМРД НАФ Рэспублікі Беларусь па новай тэхналогіі стварэння страхавых копій і копій фонду карыстання з выкарыстаннем COM-сістэмы»), БДАКФФД (Г.М. Дубатаўка: «Алічбаванне і выкарыстанне аўдыёвізуальных дакументаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў»), Нацыянальнага архіва Беларусі (А.Г.Шапавал-Канапацкая: «Вопыт працы НАРБ па стварэнні і выкарыстанні лічбавых копій архіўных дакументаў») і інш. выступы.

Дырэктар установы «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» В.Л.Насевіч распавёў пра неабходнасць распрацоўкі другой чаргі інтэрнэт-партала «Сістэма адкрытага доступу да дакументаў НАФ Рэспублікі Беларусь» і пра далейшыя перспектывы развіцця дадзенай сістэмы ў частцы ўключэння ў яе лічбавых копій архіўных дакументаў і вопісаў спраў.

Удзельнікі семінара-нарады адзначалі, што лічбавыя копіі фонду карыстання ўсё шырэй выкарыстоўваюцца як карыстальнікамі, так і працаўнікамі архіваў. У большасці архіўных устаноў засвоена практыка перадачы лічбавых копій фонду карыстання з серверных прылад на кампутарнае абсталяванне групы «тонкіх кліентаў», змесцаванае ў чытальных залах.

Падводзячы вынікі семінара, першы намеснік дырэктара Дэпартамента В.А.Ледаўская яшчэ раз пазначыла нарастальную ролю архіваў як устаноў, якія прадстаўляюць доступ да інфармацыйных рэсурсаў. З улікам сусветнага вопыту будуць працягваць вызначацца аптымальныя патрабаванні да працы па стварэнні, захоўванню лічбавых копій архіўных дакументаў, механізму ўзаемадзеяння карыстальнікаў з архівамі.

У канцы семінара-нарады былі выказаны прапановы пра мэтазгоднасць дапаўнення метадычнай базы агульнага комплексу дзейнасці дзяржаўных архіваў па стварэнні і выкарыстанню лічбавых копій фонду карыстання.

Рэспубліканскі семінар-нарад

Рэспубліканскі семінар-нарад

Рэспубліканскі семінар-нарад