6 снежня 2019 г. Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю з дня стварэння Брэсцкай вобласці

Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю з дня стварэння Брэсцкай вобласці, якое адбылося 6 снежня 2019 г. у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі.

У рамках мерапрыемства, нароўні з абласным краязнаўчым музеем і абласной бібліятэкай, архівам была прадстаўлена выстава «Гісторыя Брэсцкай вобласці ў архіўных дакументах», на якой экспанавалася каля 20 дакументаў, якія адлюстроўваюць асноўныя вехі развіцця вобласці і значныя падзеі ў яе гісторыі.

З выставай пазнаёміліся старшыня Брэсцкага аблвыканкама А.В.Ліс, старшыня Брэсцкага гарвыканкама А.С.Рагачук, а таксама госці ўрачыстага мерапрыемства – удзельнікі дэлегацый раёнаў вобласці, прадстаўнікі органаў улады, арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў.