11 лістапада 2019 г. адбылася сустрэча дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве В. І. Кураша з дэлегацыяй літоўскіх архівістаў
11 лістапада 2019 г. адбылася сустрэча дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І Кураша з дэлегацыяй літоўскіх архівістаў у складзе дырэктара Дзяржаўнага гістарычнага архіва Літвы (г. Вільня) Рамуціса Курпе і намесніка дырэктара дадзенага архіва Альфонсаса Тамулінаса. На сустрэчы былі абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва па захаванню і сумеснага выкарыстання дакументальнай спадчыны Беларусі і Літвы.
Падчас сустрэчы кіраўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.В.Яцэвіч і Дзяржаўнага гістарычнага архіва Літвы падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж двума архівамі па абмене лічбавымі копіямі дакументаў па гісторыі Беларусі і Літвы, якія знаходзяцца ў фондах архіваў.