У БелНДІДАС выдадзены метадычныя рэкамендацыі па дакументацыйнаму забеспячэнню мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў
Метадычныя рэкамендацыі па дакументацыйным забеспячэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў распрацаваны з мэтай удасканалення, павышэння эфектыўнасці і якасці дакументацыйнага забеспячэння кіравання і прызначаны для выкарыстання ў абласных, гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах і мясцовых адміністрацыях раёнаў у гарадах.
Палажэнні Метадычных рэкамендацый могуць выкарыстоўвацца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі пры распрацоўцы лакальных прававых актаў і метадычных дакументаў па справаводстве.
Прызначаныя для работнікаў службаў дакументацыйнага забеспячэння кіравання, архіваў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама работнікаў органаў архіўнай справы і справаводства і дзяржаўных архіўных устаноў.
Кошт выдання без перасылкі – 18 рублёў 76 капеек, з перасылкай – 22 рублі 40 капеек.
Па пытанням набыцця даведніка неабходна звярнуцца ў БелНДІДАС па адрасу: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, к. 15. Тэл для даведак: 286-02-05.
№ разліковага рахунку для набыцця літаратуры – BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГАПЕРУ ААТ “Белінвестбанк” г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.