12 лістапада 2019 г. намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.Я.Цвяткоў прыняў удзел у рабоце круглага стала, прысвечанага прэзентацыі энцыклапедычных выданняў
12 лістапада 2019 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я. Цвяткоў прыняў удзел у рабоце круглага стала, прысвечанага прэзентацыі энцыклапедычных выданняў «Беларусь партызанская. Ілюстраваная энцыклапедыя партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» і “Нельга забыць. Нельга апраўдаць. Нельга дараваць. Ілюстраваная энцыклапедыя спаленых вёсак Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны», выпуск якіх быў ажыццёўлены выдавецтвам “Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі” сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, абласнымі і раённымі гісторыка-краязнаўчымі музеямі Беларусі.
У прывітальным слове да ўдзельнікаў круглага стала А.Я. Цвяткоў выказаў упэўненасць, што выданні якія прэзентаваліся, згуляюць значную ролю ў справе выхавання ў маладога пакалення беларусаў пачуцця паважлівага стаўлення да падзей Вялікай Айчыннай вайны – неад’емнай, трагічнай і гераічнай старонкі нацыянальнай гісторыі.