Выдадзены метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі камплектавання дзяржаўных архіваў дакументамі грамадскіх арганізацый

У метадычных рэкамендацыях разгледжаны прававыя пытанні ўзаемадзеяння дзяржаўных архіваў з грамадскімі арганізацыямі, крытэрыі і асаблівасці аднясення грамадскіх арганізацый да крыніц камплектавання, адбору і прыёму дакументаў дадзеных структур на пастаяннае захоўванне і інш. Выданне разлічана на архівістаў, а таксама асоб, якія вывучаюць архіўную справу ці цікавяцца такім.

Кошт выдання без перасылкі – 9 рублёў 52 капейкі, з перасылкай – 11 рублёў 60 капеек.

Па пытанням набыцця даведніка неабходна звярнуцца ў БелНДІДАС па адрасу: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, к. 15. Тэл для даведак: 286-02-05.

№ разліковага рахунку для набыцця літаратуры – BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГАПЕРУ ААТ “Белінвестбанк” г. Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.