Выдадзена новая рэдакцыя інструкцыі па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях
Выдадзена новая рэдакцыя інструкцыі па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях.
Інструкцыя ўстанаўлівае правілы вядзення справаводства ў арганізацыях Рэспублікі Беларусь незалежна ад формы ўласнасці, вызначае парадак падрыхтоўкі, афармлення, прыёму, уліку, кантролю выканання, захоўвання і апрацоўкі дакументаў як традыцыйнымі метадамі, так і з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі, змяшчае рэгістрацыйна-ўліковыя формы (рэгістрацыйна-кантрольнай карткі, наменклатуры спраў, вопісы спраў і інш.), іншыя дакументы, неабходныя ў справаводстве.
Інструкцыя зарэгістравана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь 29 студзеня 2009 г., рэг. № 820434.
Выданне падрыхтавана з улікам змен і дапаўненняў, унесеных пастановамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 24.10.2011 № 235, 27.01.2012 № 18, 15.01.2013 № 9, 10.12.2014 № 240, 30.12.2015 № 225 і ад 18.08.2017 № 167.
Цана на выданне без перасылкі – 11,18 рублёў (адзінаццаць рублёў 18 капеек), з перасылкай – 13,20 рублёў (трынаццаць рублёў 20 капеек).