Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны работнікі Нацыянальнага архіва

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 кастрычніка 2017 г. № 373 за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны работнікі дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь».

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджана Кушнова Алена Уладзіміраўна, намеснік дырэктара, медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджана Дзюба Надзея Пятроўна, галоўны архівіст-загадчык сектарам па аказанні інфармацыйных паслуг карыстальнікам і папулярызацыі дакументаў аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі.