29 верасня 2017 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
29 верасня 2017 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
У ходзе пасяджэння калегіі былі заслуханы два пытанні: «Аб навуковай і метадычнай дзейнасці дзяржаўных архіваў» і «Аб падрыхтоўцы дзяржаўных архіўных устаноў да асенне-зімовага перыяду 2017/2018 года».
Па першым пытанні было адзначана, што дзяржаўныя архівы праводзяць работу па арганізацыі навуковых канферэнцый (круглых сталоў), удзельнічаюць у навуковых канферэнцыях іншых арганізацый, рыхтуюць да публікацыі навуковыя артыкулы, удзельнічаюць у рэцэнзаванні праектаў навукова-даследчай працы, ажыццяўляюць падрыхтоўку метадычных дакументаў.
У ходзе аналізу навуковай і метадычнай дзейнасці, якая праводзіцца дзяржаўнымі архівамі, выяўлена актыўная праца НАРБ, НГАБ, БДАМЛМ, Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці.
У рамках работы калегіі было прынята рашэнне звярнуць увагу на неабходнасць больш актыўнага ўдзелу дзяржаўных архіваў у асвятленні тэарэтычных пытанняў, звязаных з архівазнаўствам, а таксама пашырэння дзейнасці па падрыхтоўцы метадычных дакументаў.
Па другім пытанні калегіяй адзначана, што дзяржаўныя архіўныя ўстановы ў цэлым забяспечылі падрыхтоўку да асенне-зімовага перыяду 2017/2018 года. Ва ўстаноўленым парадку да 1 кастрычніка 2017 г. аформлены акты праверкі гатоўнасці і пашпарты гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд 2017/2018 года арганізацый – спажыўцоў цеплавой энергіі і цеплакрыніц.
Галоўная ўвага пры падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду надавалася гатоўнасці інжынернага абсталявання.
На падрыхтоўку да асенне-зімовага перыяду дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі былі затрачаны як бюджэтныя, так і пазабюджэтныя сродкі.