7 верасня 2017 г. Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў сумесна з Цэнтральнай бібліятэкай імя Янкі Купалы падрыхтавалі і адкрылі фотавыставу дакументаў
7 верасня 2017 года ўстанова «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» сумесна з Цэнтральнай бібліятэкай імя Янкі Купалы падрыхтавала і адкрыла фотавыставу дакументаў «Мінск, пачатак 50-х. Аўтар фотаздымкаў Яфім Ліўшыц», прымеркаваную да 950-годдзя горада Мінска.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей выставы звярнуліся дырэктар Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы Алена Віктараўна Кубышкіна і дырэктар установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» Віктар Васільевіч Баландзін.
У ходзе мерапрыемства работнікамі архіва былі падрыхтаваны прэзентацыйны стэнд з рэквізітам 50-х гадоў. Падчас мерапрыемства для ўдзельнікаў выставы дэманстраваліся: кінанарыс «Новы Мінск», 1954 года стварэння, рэжысёра І. Шульмана, па сцэнары Н.Садковіча і кінафільм «Ў заводскім раёне», 1951 года стварэння, рэжысёра І. Шульмана, па сцэнары Г. Лазарава, вытворчасці «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»». Госці і арганізатары мерапрыемства маглі паслухаць «Песні пра Мінск» у выкананні А. Падгайскага ў суправаджэнні эстраднага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Б. Райскага, а таксама «Мінскі вальс» у выкананні Ю. Смірнова і «Мінская вячэрняя» у выкананні Т. Раеўскай ў суправаджэнні эстраднага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Б. Райскага.



