Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

12 верасня 2017 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Дошкі Гонару Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці

12 верасня 2017 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Дошкі Гонару ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці».

У мерапрыемстве прыняла ўдзел першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама Ірына Аляксандраўна Цалікавец.

Віншуючы тых, чые імёны былі занесены на Дошку Гонару, дырэктар архіва Юлія Сцяпанаўна Рамашка адзначыла: «Адкрыццё Дошкі Гонару — гэта не толькі прызнанне заслуг, гэта прызнанне важнасці і неабходнасці вашай працы. Усіх вас аб’ядноўвае любоў да сваёй справы і вялікі ўклад у развіццё гістарычнай спадчыны Беларусі».

Лепшымі па прафесіі былі прызнаныя:

  • Юлія Уладзіміраўна МАТУСЕВІЧ, намеснік дырэктара па навуковай рабоце;
  • Кацярына Сяргееўна БУЙНІЦКАЯ, галоўны бухгалтар;
  • Людміла Станіславаўна МАРКЕВІЧ, загадчык аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • Юлія Георгіеўна ЧУХОНСКАЯ, архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі;
  • Таццяна Міхайлаўна СЛУЦКАЯ, вядучы архівіст аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў;
  • Марына Віктараўна КЛІМОВІЧ, вядучы архівіст аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • Кацярына Вячаславаўна КАЗАК, вядучы архівіст аддзела аблічбавання і спецыяльнай апрацоўкі дакументаў;
  • Ірына Мікалаеўна ЛУКАШЭВІЧ, вядучы архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў;
  • Вераніка Валер’еўна ЗІНКЕВІЧ, вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій;
  • Таццяна Мікалаеўна ЛІПСКАЯ, вядучы архівіст аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду.

    Цырымонія адкрыцця праходзіла ў хвалюючай і радаснай атмасферы.

    Адкрыццё Дошкі Гонару ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці»

    Адкрыццё Дошкі Гонару ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці»

    Адкрыццё Дошкі Гонару ўстановы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці»