Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці наведалі навучэнцы прававога класа Маскоўскага раёна г. Мінска на базе СШ № 67

У пачатку новага навучальнага года Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці наведалі навучэнцы прававога класа Маскоўскага раёна г. Мінска на базе СШ № 67. Курыруе клас УУС Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска.

Наведала экскурсію старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага РУУС г. Мінска Любоў Трапашка.

У ходзе экскурсіі вучні даведаліся аб гісторыі архіўнай галіны рэспублікі, гісторыі і дзейнасці Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, наведалі архівасховішчы і чытальную залу архіва.

Навучэнцам былі прадэманстраваны арыгінальныя дакументы аб дзейнасці беларускай міліцыі, як, напрыклад, інструкцыя НКУС і НКЮ ад 20 кастрычніка 1918 года «Аб арганізацыі савецкай рабоча-сялянскай міліцыі», Цыркуляр аб перайменаванні міліцыі ў рабоча-сялянскую ахову Літбел ССР 1919 г., загад Рэвалюцыйнага Ваеннага Савета ССРБ аб паступленні чырвонаармейцаў на службу ў міліцыю і інш. Таксама, вучням прававога класа была паказана крымінальная справа аб крадзяжы каня за 1924 г., пратакол ператрусу і канфіскацыі па справе за 1928 г.

Акрамя гэтага, хлопцам і дзяўчатам былі прадэманстраваны рэстаўрацыйныя і пераплётныя працы, а таксама ўнікальная праца дэзінфекцыйнай камеры Цэнтральнай лабараторыі мікрафільмавання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.

Экскурсія ўразіла вучняў сваёй унікальнасцю і прайшла ў атмасферы пазітыву і добрага настрою.

Вучні прававога класа Маскоўскага раёна г. Мінска на базе СШ № 67 наведалі Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці

Вучні прававога класа Маскоўскага раёна г. Мінска на базе СШ № 67 наведалі Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці

Вучні прававога класа Маскоўскага раёна г. Мінска на базе СШ № 67 наведалі Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці