30 жніўня 2017 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў і матэрыялаў «Беларускі штаб партызанскага руху Беларусі. Верасень-снежань 1942 года»

30 жніўня 2017 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў і матэрыялаў «Беларускі штаб партызанскага руху Беларусі. Верасень-снежань 1942 года».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнуўся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. І. Кураш.

У ходзе прэзентацыі перад прысутнымі выступілі Першы намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь І. У. Луцкі, дырэктар НАРБ А. К. Дземянюк, акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А. А. Каваленя, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі В. В. Даніловіч, загадчык аддзела ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін Інстытута гісторыі НАН Беларусі А. М. Літвін, галоўны архівіст НАРБ В. Д. Селяменеў, галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» А. Л. Самовіч і іншыя.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел ветэран Вялікай Айчыннай вайны, Герой Сацыялістычнай Працы А. І. Слабада і Старшыня савета Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў генерал-маёр у адстаўцы А. А. Адоньеў.

Прэзентацыя зборніка дакументаў і матэрыялаў «Белорусский штаб партизанского движения Беларуси. Сентябрь-декабрь 1942 года»

Прэзентацыя зборніка дакументаў і матэрыялаў «Белорусский штаб партизанского движения Беларуси. Сентябрь-декабрь 1942 года»