5 красавіка 2017 г. у рамках правядзення ў Мінску фестывалю амерыканскага дакументальнага кіно «Незнаёмая Амерыка» Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў наведала амерыканская дэлегацыя
5 красавіка 2017 г. у рамках правядзення ў Мінску фестывалю амерыканскага дакументальнага кіно «Незнаёмая Амерыка» пры падтрымцы Амбасады ЗША і УП «Кінавідэапракат» Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў наведалі амерыканскія рэжысёры Ці Сі Джонстоўн і Джон Рэйсс, а таксама першы сакратар Амбасады ЗША Рыма Койлер і супрацоўнік аддзела культуры і адукацыі. З. Карповіч.
Падчас візіту абодва бакі абмяняліся карыснай інфармацыяй, былі ўзняты пытанні перспектывы развіцця дакументальнага кіно, забеспячэння захаванасці дакументальных матэрыялаў. Госці былі азнаёмленыя з фондамі архіва, былі прадстаўлены самыя раннія фотадакументы і кінадакументы па гісторыі Беларусі 1930-1944 гг.


