13-14 красавіка 2017 г. у Мінску адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сусветныя войны XX стагоддзя ў гістарычнай памяці Расіі і Беларусі»

13-14 красавіка 2017 г. у г. Мінску адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сусветныя войны XX стагоддзя ў гістарычнай памяці Расіі і Беларусі». Арганізатарамі канферэнцыі выступілі: Расійска-беларуская асацыяцыя гісторыкаў «Саюзная ініцыятыва памяці і згоды», Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Фонд садзейнічання актуальным гістарычным даследаванням «Гістарычная памяць» і Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навуковая праблематыка канферэнцыі ўключала пытанні Расіі і Беларусі ў сістэме міжнародных адносін у перыяды сусветных войнаў, грамадска-палітычных працэсаў у Беларусі і Расіі напярэдадні Першай і Другой сусветных войнаў, акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі, супраціў акупантам у гады сусветных войнаў, канфесій ў гады сусветных войнаў, вайны і народнай гаспадаркі ў 1914-1918 і 1941-1945 гг., пасляваеннага аднаўлення мірнага жыцця, сучасных падыходаў да асвятлення праблем гісторыі сусветных войнаў у Беларусі і Расіі і інш.

У канферэнцыі прынялі ўдзел вядучыя гісторыкі Беларусі, Расіі, Італіі, Польшчы. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураш выступіў з дакладам «Падзеі Першай сусветнай вайны і Другой сусветнай вайны ў дакументах дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь».