Да 100-годдзя міліцыі Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці падрыхтаваў дакументальную выставу «На варце парадку»
Да 100-годдзя міліцыі Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці падрыхтаваў дакументальную выставу «На варце парадку».
Выстава асвятляе асноўныя этапы дзейнасці міліцыі. Тут прадстаўлены такія дакументы, як: Пастанова Народнага камісара па ўнутраных справах аб рабочай міліцыі (1917), Цыркуляр аб перайменаванні міліцыі ў рабоча-сялянскую ахову ЛітБелССР (1919), атэстат курсант школы міліцыі за 1925 г., дакладная запіска «Аб рабоце аддзела крымінальнага вышуку ўпраўлення рабоча-сялянскай міліцыі УНКВД Мінскай вобласці» за 4-ы квартал 1939 г., Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб стварэнні Акадэміі міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў» (1992) і многія іншыя.
Упершыню дэманструецца ўнікальная калекцыя фотакартак з альбома Мінскай гарадской рабоча-сялянскай міліцыі за 1920 г.
Выстава дакументаў падрыхтавана аддзелам выкарыстання і публікацыі дакументаў і будзе праходзіць на базе Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з 7 лютага па 5 сакавіка 2017 г.