6 чэрвеня 2019 г. у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё міжнароднага выставачнага праекта «Спорт – гэта высокае мастацтва»
6 чэрвеня 2019 г. у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё міжнароднага выставачнага праекта «Спорт – гэта высокае мастацтва» ў рамках міжнароднага праекта «Еўрапейскія гульні – еўрапейскае мастацтва» сумесна з фондам «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года».
Фатаграфіі, скульптура, відэаарт, графіка, перфоманс прадстаўлены з 11 краін: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грузіі, Іспаніі, Літвы, Польшчы, Расіі, Славакіі.
У выставе – 240 фотадакументаў і сюжэты кінахронікі ранняга перыяду з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў пра гісторыю развіцця беларускага спорту. Фатаграфіі і кінакадры захавалі моманты першых спартыўных спаборніцтваў, усесаюзных спартакіяд, спартыўных парадаў, працэсаў падрыхтоўкі і трэніроўкі спартсменаў, партрэты выбітных спартсменаў таго часу, масавае захапленне спортам на аматарскім узроўні.
Выстава будзе доўжыцца да 4 жніўня 2019 г.
Фота Дубатоўки Г.Н.





