Дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2019 г. № 357 дырэктар установы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» А.Я.Рыбакоў узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь сардэчна віншуе А.Я.Рыбакова з заслужанай узнагародай і жадае далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці!