Беларускія архівісты прынялі ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
26 снежня 2018 года першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В. У. Бірукова, дырэктар установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» А. М. Запартыка і намеснік дырэктара дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» Е. А. Стуканава ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Смалявіцкага раёна», выхаванцам якога былі ўручаны навагоднія падарункі.